Logo Polskiego Radia
Print

Польшча абмяжоўвае выдачу “карт паляка”

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 18.02.2013 16:53
Летась ва Ўкраіне іх выдалі ажно на траціну менш, чым у 2011 годзе.

/

Польскія консульства ва Ўкраіне выдалі ў мінулым годзе ўкраінскім грамадзянам каля 7 тыс. "карт паляка", якія пацьвярджаюць прыналежнасьць да польскага народу. Гэта на 3 тыс. менш, чым у 2011 годзе.

Паводле дадзеных Міністэрства замежных спраў Польшчы, у той жа час украінцы зьяўляюцца лідарамі сярод усіх замежнікаў па колькасьці атрыманых такіх карт з моманту іх ўвядзеньня ў 2008 годзе. З тых часоў украінцы атрымалі каля 46 тыс. "карт паляка" з усіх выдадзеных да канца мінулага года каля 100 тысяч.

Другое месца па колькасьці такіх карт занялі грамадзяне Беларусі, якія атрымалі ўжо 42 тыс. штук, а грамадзяне Расеі да канца мінулага года атрымалі 2,7 тыс. "карт паляка".

Паводле польскага МЗС, у мінулым годзе выдача гэтых карт ва ўсіх краінах - усходніх суседзяў Польшчы зьменшылася да 20 тыс. з 25 тыс. годам раней.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт