Logo Polskiego Radia
Print

Памёр былы прэзыдэнт Нямеччыны Раман Герцаг

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2017 11:16
Ён кіраваў краінай з 1994 па 1999 год.
PAP/EPA/PATRICK AVIOLAT

Палітык меў 82 гады. Раман Герцаг быў прафэсарам юрыдычных навук, чальцом Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу.

Ён займаў розныя пасады ў кіруючых органах зямель Райнлянд-Пфальц і Бадэн-Вюртэнбэрг, таксама быў старшынёй Фэдэральнага канстытуцыйнага суду.
23 мая 1994 году яго абралі прэзыдэнтам Нямеччыны. У гэтым самым годзе падчас сьвяткаваньня 50-й гадавіны Варшаўскага паўстаньня ён перапрасіў палякаў за злачынствы, зьдзейсьненыя немцамі падчас Другой сусьветнай вайны. Раман Герц быў прэзыдэнтам да 1999 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт