Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэзыдэнт падтрымаў ЗША пасьля атакі ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.04.2017 12:44
Анджэй Дуда падтрымлівае ракетную атаку на сырыйскую авіябазу ў правінцыі Хомс.
PAP/Andrzej Grygiel

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падтрымлівае ракетную атаку на сырыйскую авіябазу ў правінцыі Хомс. У сваёй заяве польскі прэзыдэнт заявіў, што падтрымлівае захады ЗША, якія павінны спыніць праліцьцё крыві.
Прэзыдэнт інфармуе, што амэрыканцы перадалі яму падрабязнасьці апэрацыі. Па просьбе Анджэя Дуды, кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі павінен падрыхтаваць спэцыяльны сытуацыйны рапарт.
“Польшча рашуча асуджае злачынствы, зьдзейсьненыя на мірных жыхарах, і заклікае, каб цэлая міжнародная супольнасьць рабіла мацнейшыя захады для вяртаньня міру ў Сырыі, спыненьня вайны і насільля”, - напісаў Анджэй Дуда ў заяве.

У сваёй заяве польскі прэзыдэнт заявіў, што падтрымлівае захады ЗША, якія павінны спыніць праліцьцё крыві.

Прэзыдэнт інфармуе, што амэрыканцы перадалі яму падрабязнасьці апэрацыі. Па просьбе Анджэя Дуды, кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі павінен падрыхтаваць спэцыяльны сытуацыйны рапарт.

“Польшча рашуча асуджае злачынствы, зьдзейсьненыя на мірных жыхарах, і заклікае, каб цэлая міжнародная супольнасьць рабіла мацнейшыя захады для вяртаньня міру ў Сырыі, спыненьня вайны і насільля”, - напісаў Анджэй Дуда ў заяве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт