Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Польшчы - сьвята Канстытуцыі 3 траўня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.05.2017 08:09
Канстытуцыя 3 траўня ня мела прэцэдэнсу, не капіравала чужыя ўзоры, была прыкладам для іншых.
PAP/Leszek Szymański

Сёньня адзначаецца гадавіна прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня. Гэта быў першы сучасны асноўны закон у Эўропе й другі ў сьвеце, пасьля канстытуцыі ЗША.

У 1791 годзе дзень 3 траўня быў прызнаны сьвятам Канстытуцыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны камуністычныя ўлады замянілі яго сьвяткаваньнем 1 траўня, а ў 1951 годзе цалкам адмянілі. Пасьля сыстэмных перамен, з красавіка 1990 году, 3 траўня – нацыянальнае сьвята.

Гісторык доктар Пётр Угнеўскі адзначае, што Канстытуцыя 3 траўня ня мела прэцэдэнсу, не капіравала чужыя ўзоры, была прыкладам для іншых. “Яна па сёньняшні дзень дае палякам некалькі ўнівэрсальных пасылаў. Яна зьяўляецца ўзорам палітычнага кансэнсуса паміж бакамі канфлікту. Яе істотнай вартасьцю было доўгахвалевае мысьленьне й дзейнасьць для дабра краіны, праца, разьлічанае на гады, а не адзін тэрмін паўнамоцтваў Сэйму”, - адзначыў гісторык.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт