Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапарлямэнт: Варшава адыходзіць ад нормаў дэмакратыі й прававой дзяржавы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.11.2017 16:56
У МЗС Польшчы раскрытыкавалі рэзалюцыю ЭП, назваўшы яе інструмэнтам палітычнага ціску на Варшаву.
Эўрапарлямэнт падчас прыняцьця рэзалюцыіЭўрапарлямэнт падчас прыняцьця рэзалюцыіPAP/EPA/PATRICK SEEGER

Эўрапейскі парлямэнт прыняў крытычную рэзалюцыю адносна дэмакратыі ў Польшчы. За дакумэнт прагаласавалі 438 эўрадэпутатаў, 152 былі супраць, 71 дэпутат устрымаўся. Эўрапейскія парлямэнтары незадаволеныя тым, што Варшава адыходзіць ад нормаў дэмакратыі й прававой дзяржавы.

«Цяперашняя сытуацыя ў Польшчы ўяўляе адназначную пагрозу сур'ёзнаму парушэньню каштоўнасьцяў, згаданых у артыкуле 2-м Пагадненьня аб ЭЗ», – гаворыцца ў дакумэнце.

Эўрапарлямэнт таксама выказаў занепакоенасьць у сувязі з плянаванымі зьменамі ў судовай сыстэме Польшчы, якія, на думку эўрадэпутатаў, «могуць пагражаць незалежнасьці судоў і падрываць вяршэнства права ў Польшчы».

Прынятая рэзалюцыя дазваляе Эўрапарлямэнту пачаць працэдуру запуску артыкула 7-га Пагадненьня аб ЭЗ. Гаворка ідзе пра прымяненьне артыкулу, які можа пазбавіць Польшчу права голасу ў Радзе ЭЗ. Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі Рада прызнае наяўнасьць «відавочнай пагрозы» эўрапейскім каштоўнасьцям.

У польскім МЗС раскрытыкавалі прынятую рэзалюцыю, назваўшы яе інструмэнтам палітычнага ціску на Варшаву.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт