Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прайшоў Форум польскіх інвэстараў у Беларусі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.12.2017 07:13
Сёлета сума беларуска-польскага гандлёвага абмену складзе 2,5 млрд даляраў – на 25% больш, чым у 2016 годзе.
Удзельнікі форумуУдзельнікі форуму

У Менску прайшоў 9-ы Форум польскіх інвэстараў у Беларусі, на які прыбыло 250 бізнэсмэнаў, заангажаваных у разьвіцьцё гандлёва-эканамічных адносіна паміж дзьвюмя краінамі.

Паводле ўдзельнікаў мерапрыемства, актуальна эканамічныя адносіна паміж Варшавай і Менскам атрымалі новы штуршок для разьвіцьця.
Так, паводле вынікаў першых трох кварталаў бягучага году сума польскіх інвэстыцый у Беларусі дасягнула 160 млн даляраў ЗША. Гэта на 50% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

Паводле старшыні Асацыяцыі польскага бізнэсу ў Беларусі Анатоля Вялікіна, інтэнсыфікацыя гандлёва-эканамічных кантактаў зьяўляецца вынікам палітычнай адлігі паміж сталіцамі.

«У апошні час Беларусь і Польшча ў адносінах зрабілі некалькі крокаў наперад, і таму мы можам назіраць за вынікамі», – сказаў Вялікін карэспандэнту Польскага радыё. Паводле суразмоўцы, сёлета Польшча будзе трэцім гандлёва-эканамічным партнэрам Беларусі.

У сваю чаргу кіраўнік аддзяленьня спрыяньня гандлю й інвэстыцыям Пасольства Польшчы ў Беларусі Пётр Масайла прагназуе, што сёлета сума двухбаковага гандлёвага абмену складзе 2,5 млрд даляраў. Гэта амаль на 25% больш, чым у 2016 годзе.

вс

фота: Пасольства Польшчы ў Беларусі

Рэгістрацыя
Рэгістрацыя ўдзельнікаў
Выступае
Выступае пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт