Logo Polskiego Radia
Print

Пайшоў з жыцьця герой Варшаўскага паўстаньня, генэрал Сьцібор-Рыльскі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2018 14:09
Генэрал быў асаблівым чалавекам, у якога да канца жыцьця было пачуцьцё місіі.
PAP/Jacek Turczyk

Пайшоў з жыцьця герой Варшаўскага паўстаньня, генэрал Сьцібор-Рыльскі
Лётчык, салдат АК, брыгадны генэрал, старшыня Саюза варшаўскіх паўстанцаў памёр на 101 годзе жыцьця ў 74 гадавіну Варшаўскага паўстаньня.
Зьбігнеў Сьцібор-Рыльскі, псеўданім «Матыль», вёў актыўную дзейнасьць, прысьвечаную памяці аб Варшаўскім паўстаньні, сустракаўся з моладзьдзю, якой хацеў перадаць эпас салдата Арміі Краёвай.
У час Верасьнёўскай кампаніі ў 1939 годзе Зьбігнеў Сьцібор-Рыльскі ваяваў у шэрагах 1-га Авіяцыйнага палка, а затым у Асобнай апэратыўнай групе «Палесьсе» (злучэньне Войска Польскага, якое ўдзельнічала ў абароне Польшчы ў пачатку Другой сусьветнай вайны). Трапіў у нямецкі палон, з якога зьбег у ліпені 1940 года. Уступіў у Саюз узброенай барацьбы АК. Са студзеня па ліпень 1944 ваяваў у шэрагах 27-й Валынскай дывізіі пяхоты АК. Удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні як салдат батальёна «Czata 49» групоўкі «Радаслаў».
Генэрал Зьбігнеў Сцібор-Рыльскі належаў да ініцыятыўнай групы па стварэньні Музэя Варшаўскага паўстаньня. Па словах дырэктара гэтага музэя, генэрал быў асаблівым чалавекам, у якога да канца жыцьця было пачуцьцё місіі. «Наш мудры, добры і адважны Мотыль паляцеў да Госпада. Генэрал Сьцьбор-Рыльскі памёр. Сэрца разрываецца. Вечная яму памяць», – напісала ў Тwitter Ганна Гранкевіч-Вальц, прэзыдэнт Варшавы.

Лётчык, салдат АК, брыгадны генэрал, старшыня Саюза варшаўскіх паўстанцаў памёр на 101 годзе жыцьця ў 74 гадавіну Варшаўскага паўстаньня.

Зьбігнеў Сьцібор-Рыльскі, псеўданім «Матыль», вёў актыўную дзейнасьць, прысьвечаную памяці аб Варшаўскім паўстаньні, сустракаўся з моладзьдзю, якой хацеў перадаць эпас салдата Арміі Краёвай.

У час Верасьнёўскай кампаніі ў 1939 годзе Зьбігнеў Сьцібор-Рыльскі ваяваў у шэрагах 1-га Авіяцыйнага палка, а затым у Асобнай апэратыўнай групе «Палесьсе» (злучэньне Войска Польскага, якое ўдзельнічала ў абароне Польшчы ў пачатку Другой сусьветнай вайны). Трапіў у нямецкі палон, з якога зьбег у ліпені 1940 года. Уступіў у Саюз узброенай барацьбы АК. Са студзеня па ліпень 1944 ваяваў у шэрагах 27-й Валынскай дывізіі пяхоты АК. Удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні як салдат батальёна «Czata 49» групоўкі «Радаслаў».

Генэрал Зьбігнеў Сцібор-Рыльскі належаў да ініцыятыўнай групы па стварэньні Музэя Варшаўскага паўстаньня. Па словах дырэктара гэтага музэя, генэрал быў асаблівым чалавекам, у якога да канца жыцьця было пачуцьцё місіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт