Logo Polskiego Radia
Print

У польскіх школах распачаўся бестэрміновы страйк настаўнікаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.04.2019 13:16
  • страйк настаўнікаў.mp3
Паразуменьне з урадам падпісаў адзін з трох настаўніцкіх прафсаюзаў.
PAP/Jakub Kaczmarczyk

Сёньня раніцай у 80% школ у Польшчы і частцы садкоў распачаўся бестэрміновы страйк настаўнікаў. Яшчэ ў студзені пачаліся перамовы трох настаўніцкіх прафсаюзаў і ўраду, аднак, учора паразуменьне з урадам падпісаў толькі прафсаюз «Салідарнасьць». З працягам тэмы – АВ.
Страйк арганізавалі Зьвяз польскіх настаўнікаў і Форум прафсаюзаў (першы з іх аб’ядноўвае большасьць настаўнікаў і ў перамовах адыгрываў ключавое значэньне). Прафсаюз «Салідарнасьць» у апошні момант падпісаў пагадненьне з урадам, але кардынальна сытуацыю гэта не зьмяніла. Страйк абазначае, што ў школах і садках ня толькі няма ўрокаў, але і няма прадлёнкі для наймалодшых дзяцей. Бацькі, дзеці якіх яшчэ ня могуць самастойна застацца дома, павінны былі арганізаваць апеку над дзецьмі самі.
Апека над дзецьмі – гэта не адзіная праблема бацькоў і вучняў. У сераду павінны распачацца экзамэны для вучняў гімназій, а ў панядзелак у базавых школах. Настаўнікі, якія ўдзельнічаюць у страйку, ня будуць працаваць у экзамэнацыйных камісіях. Міністэрства адукацыі запэўнівае, што экзамэны адбудуцца, і шукае асобаў з пэдагагічнай адукацыяй, якія маглі б прымаць іспыты.
Доўгі час Зьвяз польскіх настаўнікаў, Форум прафсаюзаў і прафсаюз «Салідарнасьць» у перамовах з урадам ішлі ў адным шэрагу, хоць іх патрабаваньні адрозьніваліся паміж сабой. Зьвяз настаўнікаў на самым пачатку перамоваў патрабаваў павышэньня заробкаў на 1000 злотых (238 эўра) ужо са студзеня 2019 году. Пасьля некалькіх безвыніковых сустрэч Зьвяз панізіў свае патрабаваньні, патрабуючы росту заробкаў на 30%. Урад стала прапанаваў павышэньне на 9% з верасьня і заклікаў абмежаваць страйк на час экзамэнаў.
На тры дні перад плянаваным страйкам урад выйшаў з цалкам іншай прапановай: павелічэньня часу працы настаўнікаў з адначасовым ростам сярэдняга заробку, раскладзеным у часе да 2023 году.
У нядзелю вечарам адбыліся перамовы «апошняга шанцу». Без пагадненьня выйшлі Зьвяз польскіх настаўнікаў і Форум прафсаюзаў, якія аб’явілі пра пачатак страйку, дамову падпісаў прафсаюз «Салідарнасьць».
Старшыня Зьвязу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж адзначыў, што прапановы ўраду непрымальныя.
С. Броняж: Па-першае, таму што яны не адпавядаюць спадзяваньням настаўніцкага асяродзьдзя, разагрэтым таксама рознымі выказваньнямі ўраду. Гэтыя спадзяваньні вышэйшыя, чым прапанова павышэньня заробкаў на 360-480 злотых (85-114 эўра).
Урад запрапанаваў прафсаюзам павышэньне заробкаў у сярэднім да 5-8 тысяч злотых (1190-1900 эўра) узамен за павышэньне лекцыйных гадзін па 22-24. Урад расьпісаў павышэньне заробкаў да 2023 году. Польскія настаўнікі працуюць цяпер 18 гадзін і, паводле яго, гэта найніжэйшы паказальнік у Эўропе – гаварыў кіраўнік канцылярыя Рады міністраў Міхал Дворчык. Паводле яго, у сярэднім у Эўропе гэта 26 гадзін. Ён тлумачыў, што ўрад хацеў дайсьці да эўрапейскіх стандартаў. «Сыстэма сябе вычарпала», – ацаніў Дворчык. Ён дадаў, што ў прапановах прадугледжана павышэньне заробкаў у гэтым годзе на 15%.
Міністар па сацыяльных пытаньнях Бэата Шыдла лічыць падпісаньне дамовы з адным суб’ектам, прафсаюзам «Салідарнасьць» посьпехам.
Б. Шыдла: Гэта посьпех, паколькі мы паказалі, што можна падпісаць паразуменьне, якое дае добрыя шанцы і пэрспэктывы на будучыню. Шкада, што мы не падпісваем яго з астатнімі прафсаюзнымі кіраўніцтвамі. Калі прафсаюзы зьвярнуцца да нас з прапановай такіх перамоваў, то мы гатовыя далей працягваць гэты дыялёг, бо перад усім гэта патрэбна польскай школе.
Бэата Шыдла дадала, што размовы аб сытуацыі ў асьвеце павінны працягвацца, і што ніводзін з бакоў перамоваў не сумняваецца, што настаўнікі павінны зарабляць годна.
Віцэ-прэм’ер заклікала настаўнікаў прыпыніць страйк на час экзамэнаў.
Б. Шыдла: Вы будзеце пратэставаць у часе, калі маладыя людзі будуць мець адзін з самых важных у іх жыцьці экзамэнаў. Яны чакаюць вашага рашэньня. Думаю, што мы, дарослыя, павінны ім паказаць, што яны не застаюцца самыя, што мы іх падтрымліваем. Зьвяртаюся з просьбай: падумайце, ці не злагодзіць страйк на гэты час, каб моладзь магла напісаць экзамэн.
Міністэрства адукацыі запэўнівае, што экзамэны адбудуцца. Аднак, узровень няўпэўненасьці ў вучняў і іх бацькоў, а таксама дырэктараў школ высокі. Пакуль канкрэтна не вядома, хто засядзе ў экзамэнацыйных камісіях, і ці настаўнікі, якія далучыліся да страйку, усё ж будуць прымаць экзамэны ў вучняў.

Сёньня раніцай у частцы польскіх школах і частцы садкоў распачаўся бестэрміновы страйк настаўнікаў. Паводле Міністэрства нацыянальнай адукацыі, у страйку ўдзельнічае 48,5% школ краіны. Паводле прафсаюзаў, у ажно 80%.

Яшчэ ў студзені пачаліся перамовы трох настаўніцкіх прафсаюзаў і ўраду, аднак, учора паразуменьне з урадам падпісаў толькі прафсаюз «Салідарнасьць».

Страйк арганізавалі Зьвяз польскіх настаўнікаў і Форум прафсаюзаў (першы з іх аб’ядноўвае большасьць настаўнікаў і ў перамовах адыгрываў ключавое значэньне). Прафсаюз «Салідарнасьць» у апошні момант падпісаў пагадненьне з урадам, але кардынальна сытуацыю гэта не зьмяніла. Страйк абазначае, што ў школах і садках ня толькі няма ўрокаў, але і няма прадлёнкі для наймалодшых дзяцей. Бацькі, дзеці якіх яшчэ ня могуць самастойна застацца дома, павінны былі арганізаваць апеку над дзецьмі самі.

Апека над дзецьмі – гэта не адзіная праблема бацькоў і вучняў. У сераду павінны распачацца экзамэны для вучняў гімназій, а ў панядзелак у базавых школах. Настаўнікі, якія ўдзельнічаюць у страйку, ня будуць працаваць у экзамэнацыйных камісіях. Міністэрства адукацыі запэўнівае, што экзамэны адбудуцца, і шукае асобаў з пэдагагічнай адукацыяй, якія маглі б прымаць іспыты.

/

Доўгі час Зьвяз польскіх настаўнікаў, Форум прафсаюзаў і прафсаюз «Салідарнасьць» у перамовах з урадам ішлі ў адным шэрагу, хоць іх патрабаваньні адрозьніваліся паміж сабой. Зьвяз настаўнікаў на самым пачатку перамоваў патрабаваў павышэньня заробкаў на 1000 злотых (238 эўра) ужо са студзеня 2019 году. Пасьля некалькіх безвыніковых сустрэч Зьвяз панізіў свае патрабаваньні, патрабуючы росту заробкаў на 30% (700 злотых - 166 эўра). Урад стала прапанаваў павышэньне на 9% з верасьня і заклікаў абмежаваць страйк на час экзамэнаў.

На тры дні перад плянаваным страйкам урад выйшаў з цалкам іншай прапановай: павелічэньня часу працы настаўнікаў з адначасовым ростам сярэдняга заробку, раскладзеным у часе да 2023 году.

У нядзелю вечарам адбыліся перамовы «апошняга шанцу». Без пагадненьня выйшлі Зьвяз польскіх настаўнікаў і Форум прафсаюзаў, якія аб’явілі пра пачатак страйку, дамову падпісаў прафсаюз «Салідарнасьць».

/

Старшыня Зьвязу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж адзначыў, што прапановы ўраду непрымальныя.

С. Броняж: Па-першае, таму што яны не адпавядаюць спадзяваньням настаўніцкага асяродзьдзя, разагрэтым таксама рознымі выказваньнямі ўраду. Гэтыя спадзяваньні вышэйшыя, чым прапанова павышэньня заробкаў на 360-480 злотых (85-114 эўра).

Урад запрапанаваў прафсаюзам павышэньне заробкаў у сярэднім да 5-8 тысяч злотых (1190-1900 эўра) узамен за павышэньне лекцыйных гадзін па 22-24. Урад расьпісаў павышэньне заробкаў да 2023 году. Польскія настаўнікі працуюць цяпер 18 гадзін і, паводле яго, гэта найніжэйшы паказальнік у Эўропе – гаварыў кіраўнік канцылярыя Рады міністраў Міхал Дворчык. Паводле яго, у сярэднім у Эўропе гэта 26 гадзін. Ён тлумачыў, што ўрад хацеў дайсьці да эўрапейскіх стандартаў. «Сыстэма сябе вычарпала», – ацаніў Дворчык. Ён дадаў, што ў прапановах прадугледжана павышэньне заробкаў у гэтым годзе на 15%.

Міністар па сацыяльных пытаньнях Бэата Шыдла лічыць падпісаньне дамовы з адным суб’ектам, прафсаюзам «Салідарнасьць» посьпехам.

Б. Шыдла: Гэта посьпех, паколькі мы паказалі, што можна падпісаць паразуменьне, якое дае добрыя шанцы і пэрспэктывы на будучыню. Шкада, што мы не падпісваем яго з астатнімі прафсаюзнымі кіраўніцтвамі. Калі прафсаюзы зьвярнуцца да нас з прапановай такіх перамоваў, то мы гатовыя далей працягваць гэты дыялёг, бо перад усім гэта патрэбна польскай школе.

Бэата Шыдла дадала, што размовы аб сытуацыі ў асьвеце павінны працягвацца, і што ніводзін з бакоў перамоваў не сумняваецца, што настаўнікі павінны зарабляць годна.

Віцэ-прэм’ер заклікала настаўнікаў прыпыніць страйк на час экзамэнаў.

Б. Шыдла: Вы будзеце пратэставаць у часе, калі маладыя людзі будуць мець адзін з самых важных у іх жыцьці экзамэнаў. Яны чакаюць вашага рашэньня. Думаю, што мы, дарослыя, павінны ім паказаць, што яны не застаюцца самыя, што мы іх падтрымліваем. Зьвяртаюся з просьбай: падумайце, ці не злагодзіць страйк на гэты час, каб моладзь магла напісаць экзамэн.

Міністэрства адукацыі запэўнівае, што экзамэны адбудуцца. Аднак, узровень няўпэўненасьці ў вучняў і іх бацькоў, а таксама дырэктараў школ высокі. Пакуль канкрэтна не вядома, хто засядзе ў экзамэнацыйных камісіях, і ці настаўнікі, якія далучыліся да страйку, усё ж будуць прымаць экзамэны ў вучняў.

Страйк зьяўляецца бестэрміновым.

/

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт