Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь усьлед за Украінай адмяніла цягнік у Крым

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 28.12.2014 11:22
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка (БЧ) ад 28 сьнежня адмяняе цягнік у Крым паведамленьнем Менск-Сімфэропаль.

У сувязі з адменай цягніка, пасажырам паабяцалі вярнуць поўны кошт праязных дакумэнтаў і прапанавалі магчымыя варыянты праезду.

Раней дзяржаўная адміністрацыя чыгуначнага транспарту Украіны «Укрзализница» заявіла аб спыненьні чыгуначных зносін з Крымам пачынаючы з 27 сьнежня.

Цягнікі, якія раней ішлі да Сімфэропаля й Сэвастопаля, з суботы ходзяць да мяжы з паўвостравам. Абмежаваныя й грузаперавозкі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт