Logo Polskiego Radia
Print

ЦВК: траціна беларусаў прагаласуе датэрмінова

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.10.2015 16:10
«Грамадзяне з задавальненьнем прыходзяць на выбарчыя ўчасткі датэрмінова», – адзначыла Ярмошына.
Наша Ніва

Па прагнозах ЦВК, у датэрміновым галасаваньні па выбарах прэзыдэнта Беларусі возьмуць удзел каля траціны выбаршчыкаў. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына прагназуе, што датэрмінова на прэзыдэнцкіх выбарах прагаласуюць каля 30% выбаршчыкаў.

Кіраўнік ЦВК падкрэсьліла, што для Беларусі больш актуальна менавіта датэрміновае галасаваньне чым адмацавальнае пасьведчаньне. «Грамадзяне з задавальненьнем прыходзяць на выбарчыя ўчасткі датэрмінова», – адзначыла яна.

Выбары прэзыдэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка. На галоўны пост краіны прэтэндуюць чатыры кандыдаты: старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, актывістка кампаніі «Гавары праўду!» Тацьцяна Караткевіч, дзейны прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва» Мікалай Улаховіч.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт