Logo Polskiego Radia
Print

Пад Варшавай збудуюць супэрсучасны Музэй Пілсудскага

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.11.2012 11:38
На яго будаўніцтва польская дзяржава выдаткуе 50 млн. эўра.

Прэзэнтацыя
Прэзэнтацыя канцэпцыі музэя ў Прэзыдэнцкім палацы.

У 2016 годзе ў Сулеюўку пад Варшавай пачне працу Музэй Юзафа Пілсудскага.

У рамках будовы музэя плянуецца аднавіць вілу, у якой некалькі год жыў адзін з аўтараў польскай незалежнасьці. Пярлінай музэю стане арыгінальны сад марашалэка. Побач будзе месьціцца адукацыйны цэнтар з экспазыцыяй прысьвечанай яго жыцьцю й дзейнасьці.

Дзьве траціны паверхні музэйна-адукацыйнага будынку будуць знаходзіцца пад зямлёй. Менавіта там будзе працаваць адукацыйны цэнтар, музэйная майстэрня й склады.

У наземнай частцы разьмесьціцца кнігарня, музэйная крама, чытальня старой прэсы й кавярня. У шматфункцыйнай залі будуць адбывацца выставы, канфэрэнцыі, сьвяты й сустрэчы.

Аўтары музэю жадаюць, каб ён стаў сучасным месцам знаёмства з польскай гісторыяй, дзякуючы якому можна будзе пашыраць каштоўнасьці й традыцыі незалежнасьці, за якія змагаўся Юзаф Пілсудскі.

Будаўніцтва пачнецца ў 2014 годзе й завершыцца праз два гады. Цана Музэю Юзафа Пілсудскага – 50 млн. эўра.

дг

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт