Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ветэраны хочуць уласнымі рукамі разабраць помнік Чырвонай Арміі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.11.2014 14:23
Яны закліклі прыходзіць на дэманстрацыю з малаткамі й ламамі.

Польскія ветэраны й сябры патрыятычных арганізацый хочуць уласнымі рукамі дэмантаваць помнік жаўнераў Чырвонай Арміі ў цэнтры Новага Сонча на поўдні краіны. Яны заяўляюць, што падчас нядзельнай дэманстрацыі зьнішчаць манумэнт.

Улады Новага Сонча 22 гады таму прынялі пастанову аб дэмантажы будынка, аднак да гэтай пары ён працягвае стаяць у цэнтры горада. Менавіта таму пратэстоўцы вырашылі ўзяць справу ў свае рукі. Яны закліклі прыходзіць на дэманстрацыю з малаткамі й ламамі.

Помнік – гэта частка магілы шасьці жаўнераў Чырвонай Арміі. Улады горада сьцьвярджаюць, што гэтай праблемай павінен заняцца ваявода, адказны за правядзеньне эксгумацым. А ваявода, у сваю чаргу, кажа, што за помнік адказвае мэр Новага Сонча.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт