Logo Polskiego Radia
Print

Народныя рэфэрэндумы ў Польшчы і Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.09.2015 16:30
  • Народныя рэфэрэндумы.mp3
У нядзелю палякі будуць галасаваць на рэфэрэндуме.

На тэму аднамандатных выбарчых акругаў. Праз месяц можа адбыцца яшчэ адзін рэфэрэндум на тэму пэнсійнай сыстэмы. Падрыхтоўка да плебісцыту праходзіць і ў суседняй Беларусі. Гэта ініцыятыва “Народны рэфэрэндум”.

За апошнія 30 год палякі 4 разы хадзілі на рэфэрэндумы. Першыя тры народныя галасаваньні мелі месца ў 1996-7 гг і тычыліся вяртаньня прыватнай уласнасьці ды лёсу дзяржаўнай маёмасьці. Яшчэ адзін рэфэрэндум меў месца ў 2003-м годзе і датычыў далучэньня Польшчы да ЭЗ. Сёлета пасьля доўгай паўзы тэма плебісцыту зноў стала актуальнай. З ініцыятывай правядзеньня народнага галасаваньня выступіў былы прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ў адказ на заклік некалькі сотняў тысяч чалавек. На заяву прэзыдэнта сэнат прызначыў рэфэрэндум на 6-га верасьня, вынесшы на галасаваньне тры пытаньні: адносна ўвядзеньня аднамандатных выбарчых акруг у Польшчы, фінансаваньня палітычных партый з бюджэту, а таксама інтэрпрэтацыі падатковага заканадаўства на карысьць грамадзян у ў выпадку неадназначнай трактоўкі.

Што цікава дыскусія ў Сэнаце, які прызначае дату галасаваньня, доўжылася больш за 9 гадзін. Гэта паказьнік таго, што ў палітычных колаў вельмі напружанае стаўленьне да гэтай народнай ініцыятывы. Адны палітыкі называюць яе “марнатраўствам грошай”. Гаворыць кіраўнік Саюза левых дэмакратычных сіл Лешак Мілер.

Лешэк Мілер: У Канстытуцыі запісаны прынцып прапарцыйных выбараў. Нават, калі б бліжэйшы рэфэрэндум адбудзецца, што пад вялікім пытаньнем. Дзеля гэтага патрэбна яўка 16 мільёнаў палякаў. Гэта мала верагодна. Пасьля гэтага парлямэнт мусіў бы усё адно зьмяніць Канстытуцыю. Па гэтай прычыне, я не пайду на рэфэрэндум. Шкада, што больш за 100 мільёнаў злотых, столькі будзе каштаваць рэфэрэндум, будуць выкінутыя ў сьметнік.

Іншыя крытыкуюць аднамандатныя акругі, як не рэпрэзэнтатыўныя. Гаворыць дэпутат партыі Права й Справядлівасьць Яцэк Сасін.

Яцэк Сасін: Можа быць такая сытуацыя, што партыя, якая атрымае істотную падтрымку выбарцаў, ня будзе мець аніводнага свайго прадстаўніка ў парлямэнце. Гэта паказвае брытанскі прыклад. Можна атрымаць 20% галасоў ды ня мець аніводнага дэпутата ў парлямэнце. Гэта не найлепшая сыстэма. Я лічу, што розныя сыстэмы можна ўводзіць, але цяперашняя выбарчая сыстэма цалкам добрая.

У сваю чаргу новы прэзыдэнт Анджэй Дуда выступіў з яшчэ адной ініцыятывай ў справе рэфэрэндум. Ён хоча, каб у кастрычніку палякі пайшлі на яшчэ адзін плебісцыт. Тым разам ён будзе тычыцца зьніжэньня пэнсійнага ўзросту, навучаньня ў школе з 7-мі год ды прыватызацыі Лясной гаспадаркі.

Прэзыдэнцкая заява цяпер разглядаецца ў Сэнаце. Кіраўнічка прэзыдэнцкай канцылярыі Малгажата Садурска заклікала сэнатараў падтрымаць прэзыдэнта.

Малгажата Садурска: Калі пакласьці на вагу меркаваньні экспэртаў ды будзем важыць цяжар крытыкі, то вынік будзе адназначны. Папярэдняя ініцыятыва рэфэрэндуму была акрэсьлена, як абыходжаньне працэдуры зьмены канстытуцыі. Была спробай парушэньня канстытуцыйнага парадку. Прэзыдэнцкі праект Анджэя Дуды не парушае Канстытуцыю. Я зьвяртаюся з просьбай прызначыць дату правядзеньня рэфэрэндуму на 25 кастрычніка 2015-га года, з правагай паставіцца да прэзыдэнцкай ініцыятывы ў справе рэфэрэндуму. Гэта будзе знак пашаны для ўсіх тых, якія хацелі б, каб дзяржаўныя органы пачулі іх меркаваньне.

Значны “рэфэрэндавы” досьвед маюць і суседзі палякаў – беларусы. Краіна тры разы хадзіла на плебісцыты: у 1995, 1996 ды 2004. Новага рэфэрэндуму дамагаюцца цяпер грамадзянскія ініцыятывы. Так кааліцыя беларускіх палітычных ды грамадзкіх арганізацыі з рамках кампаніі “Народны рэфэрэндум” хоча, каб жыхары краіны сваім рашэньнем вызначылі напрамкі далейшага разьвіцьця дзяржавы. Пра цяперашні стан ініцыятывы распавядае адзін з кааліцыянтаў прадстаўнік Руху “За Свабоду” Юры Губарэвіч.

Юрась Губарэвіч: Мы ставілі задачу сабраць 450 тысяч подпісаў. На сёньняшні момант ёсьць крыху больш за 120 тысяч. Свае карэктывы тут унесла выбарчая кампанія. Я думаю, што пасьля выбараў мы зьбяромся наноў і падумаем у якім фармаце гэтая ініцыятыва будзе разьвівацца далей.

Пэрспэктывы беларускага рэфэрэндуму пакуль невядомыя. Краіна цяпер засяродзілася на прэзыдэнцкіх выбарах. Пытаньне рэфэрэндуму адкладзена на пазьней.

Падтрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Народныя рэфэрэндумы ў Польшчы і Беларусі

У нядзелю палякі будуць галасавць на рэфэрэндуме на тэму аднамандатных выбарчых акругаў. Праз месяц можа адбыцца яшчэ адзін рэфэрэндум на тэму пэнсійнай сыстэмы. Падрыхтоўка да плебесцыту праходзіць і ў суседняй Беларусі. Гэта ініцыятыва “Народны рэфэрэндум”.

За апошнія 30 год палякі 4 разы хадзілі на рэфэрэндумы. Першыя тры народныя галасаваньні мелі месца ў 1996-7 гг і тычыліся вяртаньня прыватнай уласнасьці ды лёсу дзяржаўнай маёмасьці. Яшчэ адзін рэфэрэндум меў месца ў 2003-м годзе і датычыў далучэньня Польшчы да ЭЗ. Сёлета пасьля доўгай паўзы тэма плебісцыту зноў стала актуальнай. З ініцыятывай правядзеньня народнага галасаваньня выступіў былы прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ў адказ на заклі некалькі сотняў тысяч чалавек. На заяву прэзыдэнта сэнат прызначыў рэфэрэндум на 6-га верасьня, вынесшы на галасаваньне тры пытаньні: аднсона ўвядзеньня аднамандатрых выбарчых акруг у Польшчы, фінансаваньня палітычных партый з бюджэту, а таксама інтэрпрэтацыі падатковага заканадаўства на карысьць грамадзян у ў выпадкунеадназначнай трактоўкі.

Што цікава дыскусія ў Сэнаце, які прызначае дату галасаваньня, доўжылася больш за 9 гадзін. Гэта паказьнік таго, што ў палітычных колаў вельмі напружанае стаўленьне да гэтай народнай ініцытывы. Адны паліыткі называюць яе “марнатраўствам грошай”. Гаворыць кіраўнік Саюза левых дэмакратычных сіл Лешак Мілер.

Лешэк Мілер: У Канстытуцыі запісаны прынцып прапарцыйных выбараў. Нават, калі б бліжэйшы рэфэрэндум адбудзецца, што пад вялікім пытаньнем. Дзеля гэтага патрэбна яўка 16 мільёнаў палякаў. Гэта мала верагодна. Пасьля гэтага парлямэнт мусіў бы усё адно зьмяніцыь Канстытуцыю. Па гэтай прычыне, я не пайду на рэфэрэндум. Шкада, што больш за 100 мільёнаў злотых, столькі будзе каштаваць рэфэрэндум, будць выкінутыя ў сьметнік.

Іншыя крытыкуюць аднамандатныя акругі, як нерэпрэзэнтатыўныяГаворыць дэпутат партыі Права й Справядлівасьць Яцэк Сасін.

Яцэк Сасін: Можа быць такая сытуацыя, што партыя, якая атрымае істотную падтрымку выбарцаў, ня будзе мець аніводнага свайго прадстаўніка ў парлямэнце. Гэта паказвае брытанскі прыклад. Можна атрымаць 20% галасоў ды ня мець аніводнага дэпутата ў парлямэнце. Гэта не найлепшая сыстэма. Я лічу, што розныя сыстэмы можна ўводзіць, але цяперашня выбарчая сыстэма цалкам добрая.

У сваю чаргу новы прэзыдэнт Анджэй Дуда выступіў з яшчэ адной ініцыятывай ў справе рэфэрэндум. Ён хоча, каб у кастрычніку палякі пайшлі на яшчэ адзін плебісцыт. Тым разам ён будзе тычыцца змяншэньня пэнсійнага ўзросту, навучаньня ў школе з 7-мі год ды прыватызацыі Лясной гаспадаркі.

Прэзыдэнцкая заява цяпер разглядаецца ў Сэнаце. Кіраўнічка прэзыдэнцкй канцэлярыі Малгажата Садурска заклікала сэнатараў падтырмаць прэзыдэнта.

Малгажата Садурска: Калі пакласьці на вагу меркаваньні экспэртаў ды будзем важыць цяжар крытыкі, то вынік будзе адназначны. Папярэдняя ініцыятыва рэфэрэндума была акрэсьлена, як абыходжаньне працэдуры зьмены канстытуцыі. Была спробай парушэньня канстытуцыйнага парадку. Прэзыдэнцкі праект Анджэя Дуды не парушае Канстытуцыю. Я зьвяртаюся з просьбай прызначыць дату правядзеньня рэфэрэндума на 25 кастрычніка 2015-га года, з правагай паставіцца да прэзэдэнцкай ініцыятывы ў справе рэфэрэндума. Гэта будзе знак пашаны для ўсіх тых, якія хацелі б, каб дзяржаўныя органы пачулі іх меркаваньне.

Значны “рэфэрэндны” досьвед маюць і суседз палякаў – беларусы. Краіна тры разы хадзіла на плебісцыты: у 1995, 1996 ды 2004. Новага рэфэрэндума дамагаюцца цяпер грамадзянскія ініцыятывы. Так кааліцыя беларускіх палітычных ды грамадзкіх арганізацыі з рамках кампаніі “Народны рэфэрэндум” хоча, каб жыхары краіны сваім рашэньнем вызначылі напрамкі далейшага разьвіцьця дзяржавы. Пра цяперашні стан ініцыятывы распавядае адзні з кааліцыянтаў прадстаўнік Руху “За Свабоду” Юры Губарэвіч.

Юрась Губарэвіч: Мы ставілі задачу сабраць 450 тыся подпісаў. На сёньняшні момант ёсьць крыху больш за 120 тысяч. Свае карэктыы тут унесла выбарчая кампанія. Я думаю, што пасьля выбараў мы зьбярэмся наноў і падумаем у якім фармаце гэтая ініцыятыва будзе разьвівацца далей.

Пэрспэктывы беларускага рэфэрэндума пакуль невядомыя. Краіна цяпер засяродзілася на прэзыдэнцкіх выбарах. Пытаньне рэфэрэндума адкладзена на пазьней.

Падтрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт