Logo Polskiego Radia
Print

Бясплатныя музэі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.10.2012 12:39
У лістападзе можна наведваць безь білетаў чатыры каралеўскія рэзыдэнцыі ў Польшчы.

/

Некалькі каралеўскіх рэзыдэнцый Польшчы будуць адкрытыя бясплатна для наведвальнікаў увесь лістапад. Адбудуцца сотні сустрэчаў, выставаў і майстар-клясаў. Гэта не было б магчыма без пагадненьня, падпісанага паміж кіраўніцтвам варшаўскага Каралеўскага замку, замку ў Каралеўскіх Лазенках, Вілянаве ды Вавэля – рэзыдэнцыі каралей у Кракаве. Гэтыя музэі намераныя супрацоўнічаць у розных галінах з мэтаю пашырыць доступ да культурнай спадчыны Польшчы.

Чатыры згаданыя музэі – гэта самыя важныя польскія помнікі гісторыі й культуры, якія ахвотней за ўсё наведваюць турысты, у тым ліку з-за мяжы. Гэта таксама сымбалі польскай дзяржаўнасьці. Для звычайных наведвальнікаў важна перш за ўсё тое, што ўсе гэтыя музэі можна будзе наведваць бясплатна. А лістапад – гэта асаблівы месяц, калі Польшча стала незалежнай дзяржавай.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт