Logo Polskiego Radia
Print

4.01.2004 г. у Грузіі скончылася “Рэвалюцыя ружаў”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.01.2014 08:00
  • 4.01.2004.mp3
“Рэвалюцыя ружаў” сталася першай рэвалюцыяй на пост-савецкай прасторы пасьля развалу Савецкага Саюза.
foto:svaboda.orgfoto:svaboda.org

“Рэвалюцыя ружаў” пачалася 2 лістапада 2003 году й скончылася 4 студзеня 2004 году, сталася першай рэвалюцыяй на пост-савецкай прасторы пасьля развалу Савецкага Саюза, якая прычынілася да сур’ёзных палітычных трансфрамацыяў і дала пачатак цэлай хвалі рэвалюцый у былых савецкіх краінах: у Кіргізіі, Украіне, Малдове. Яны ўвайшлі ў гісторыю як “каляровыя рэвалюцыі”.

“Рэвалюцыя ружаў” пачалася і скончылася выбарамі

Імпульсам для яе сталіся парлямэнцкія выбары, хаця агульныя перадумовы склаліся ў выніку нэгатыўнай сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў Грузіі і агульнай тагачаснай палітыкай Эдуарда Шэварднадзэ. У групу супренікаў Шэварнадзэ ўваходзілі Міхаіл Саакашвілі, Ніно Бурджанадзэ й Зураб Жванія, які загінуў у дзіўных абставінах у 2005 годзе. Рухавіком зьменаў лічыцца моладзевая арганізацыя “Кмара” (Хопіць).

Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2 лістапада 2003 году афіцыйныя ўлады абвесьцілі пра сваю перамогу.

З гэтым не пагадзілася апазыцыя й, абапіраючыся на вынікі сацыялагічных апытаньняў, абвесьціла выбары нелегітымнымі

Супрацьстаяньне прывяло да таго, што 22 лістапада пратэстоўцы захапілі будынак парлямэнту, бо менавіта ў гэты дзень пачаў працу новы склад парлямэнту. Такі нечаканы крок паралізаваў цэнтральную ўладу і Шэварнадзэ быў вымушаны пакінуць сваю пасаду й краіну.

Вярхоўны суд Грузіі ануляваў выбары й прызначыў новыя прэзыдэнцкія выбары

Яны адбыліся 4 студзеня 2004 году, прэзыдэнтам краіны быў абраны 36-гадовы Міхаіл Саакашвілі. Ён стаў самым маладым прэзыдэнтам у Эўропе.

9 гадоў ён кіраваў Грузіяй. Ягонае прэзыдэнцтва, нягледзячы на пэўныя пазытыўныя зрухі ў дзяржаве, выклікае тым ня менш, шмат крытыкі. Перш за ўсё гэта датычыць звужэньня дэмакратычнай прасторы й кропкавыя рэпрэсіі супраць апазыцыі, а таксама вайна 2008 году. “Ружавая” эпоха скончылася з парлямэнцкімі й прэзыдэнцкімі выбарамі 2012 і 2013 гадоў, калі да ўлады прыйшлі новыя сілы, якія ўзначальваў Бідзіна Іванішвілі.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт