Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэзыдэнт сустрэўся з гарцэрамі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.08.2018 14:56
Гарцэрства надзвычай моцна зьвязана з незалежнасьцю Польшчы, заявіў лідар дзяржавы.
Скриншот из видеозаписи интервью с президентом Анджеем Дудой.

Сёлета ў Польшчы адзначаецца 100 годзьдзе адраджэньня незалежнасьці Польшчы. Таксама на 2018 прыпадае 100 гадавіна стварэньня Саюза польскага гарцарства.

Гэтыя даты адзначаліся ў Гданьску, дзе праходзіць злёт арганізацыі. Мерапрыемства наведаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ён выступіў перад удзельнікамі імпрэзы.

Польскі лідар заявіў, што польскае гарцарства, у прыватнасьці, Саюз польскага нарцарства надзвычай моцна зьнітаваныя з польскай незалежнасьцю. Можна сказаць, што польскія гарцары, у тым ліку з пачатку дваццатага стагодзьдзя, прынесьлі незалежнасьць у сваіх руках, часта трымаючы ў іх стрэльбу, але таксама працуючы з моладзьдзю, навучаючы іх як быць добрымі патрыётамі, як аднаўляць дзяржаву, зазначыў прэзыдэнт. Удзельнікі зьлёту атрымалі ад кіраўніка дзяржавы бела-чырвоныя сьцягі ды календары незалежнасьці.

Зьлёт Саюза польскага гарцарства пачаўся ў панядзелак і будзе доўжыцца да 16 жніўня. У ім бяруць удзел каля 13 тысяч гарцараў ва ўзросьце ад 6 да 21 гадоў, у тым ліку 500 гасьцей з 27 краін сьвету.

Зьлёт гарцараў у Гданьску 2018 называюць найбуйнейшай гарцарскай імпрэзай пасьля вайны. Рэкордны зьлёт СПГ адбыўся ў Спале напярэдадні ІІ Сусьветнай вайны з удзелам 30 тысяч гасьцей.

ПР\юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт