Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прасоўвае свой дызайн за мяжой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2018 15:22
Праект прымеркаваны да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bodobe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча прасоўвае свой дызайн за мяжой
Праект прымеркаваны да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Інстытут Адама Міцкевіча прадставіў праграму па прасоўваньні польскага дызайну за мяжой у другой палове 2018 году. Яна бярэ пад увагу, між іншым, выставы ў Лёндане, Вене, Будапэшце, Празе й Токіё.
У прыватнасьці 4 верасьня польскі дызайн пакажуць на другім London Design Biennale, напрыканцы верасьня й пачатку кастрычніка Польшча будзе ганаровым госьцем на Vienna Design Week. У сваю чаргу ўвосені польскія дызайнэры прымуць удзел у Budapest Design Week i выставе ў галерэі Спіраль у Токіё.
Дырэктар Інстытута Адама Міцкевіча Кшыштаф Алендзкі (Krzysztof Olendzki) падкрэсьлівае, што інстытут пасьлядоўна будуе брэнд польскага дызайну за мяжой.
Кшыштаф Алендзкі: З аднаго боку, мы будуем і ўмацоўваем прысутнасьць нашых дызайнэраў на сусьветным рынку культуры, з другога боку – мы пашыраем сваю прысутнасьць у Цэнтральнай Эўропе. Усё гэта з мэтай, каб пры дапамозе польскіх дызайнэраў інсьпіраваць замежных мастакоў і каб польскае мастацтва прысутнічала на ўсім сьвеце й расказвала пра нашую краіну.
Прасоўваньне польскага дызайну зьвязанае з культурніцкай праграмай Інстытуту Адама Міцкевіча, прымеркаванай да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. У першай палове бягучага году польскія выставы паглядзела больш за 420 тысяч наведвальнікаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт