Logo Polskiego Radia
Print

Новая памятная манэта НБП на 100-годзьдзе незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2018 10:23
Нацыянальны банк Польшчы выпусьціў сёньня калекцыйную манэту з выявай Ігнацы Яна Падарэўскага.
фота: NBP

Новая памятная манэта НБП на 100-годзьдзе незалежнасьці
Нацыянальны банк Польшчы выпусьціў сёньня калекцыйную манэту з выявай Ігнацы Яна Падарэўскага. Гэта чацьвёртая постаць, ушанаваная на манэтах з сэрыі «Стагодзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці».
Барбара Ярошак з НБП падкрэсьлівае, што на манэтах апынуліся цікавыя выявы польскага кампазытара, палітыка і змагара за незалежнасьць. На прамавугольнай срэбнай манэце твар Падарэўскага прадстаўлены так, быццам бы ён глядзіць з манэты. У сваю чаргу круглая залатая манэта прадстаўляе традыцыйны партрэт кампазытара.
Тыраж срэбных манэт складае 20 тысяч штук, а кошт – 130 злотых (35 даляраў). У сваю чаргу цана залатой манэты – гэта 1600 злотых (430 даляраў), а тыраж складае 2 тысячы штук.
Да гэтага часу ў сэрыі «100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці» НБП выпусьціў манэты з партрэтамі Юзава Пілсудзкага, Юзафа Халеры і Рамана Дмоўскага.
Манэты можна купіць у інтэрнэт-краме НБП і аддзелах банку.

Гэта чацьвёртая постаць, ушанаваная на манэтах з сэрыі «Стагодзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці».

Барбара Ярошак з НБП падкрэсьлівае, што на манэтах апынуліся цікавыя выявы польскага кампазытара, палітыка і змагара за незалежнасьць. На прамавугольнай срэбнай манэце твар Падарэўскага прадстаўлены так, быццам бы ён глядзіць з манэты. У сваю чаргу круглая залатая манэта прадстаўляе традыцыйны партрэт кампазытара.

Тыраж срэбных манэт складае 20 тысяч штук, а кошт – 130 злотых (35 даляраў). У сваю чаргу цана залатой манэты – гэта 1600 злотых (430 даляраў), а тыраж складае 2 тысячы штук.

/

Да гэтага часу ў сэрыі «100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці» НБП выпусьціў манэты з партрэтамі Юзафа Пілсудзкага, Юзафа Халеры і Рамана Дмоўскага.

Манэты можна купіць у інтэрнэт-краме НБП і аддзелах банку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт