Logo Polskiego Radia
Print

Польская нацыянальная валюта злоты адзначае стагодзьдзе

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.03.2019 15:02
У сувязі з 100-й гадавінай польскага злотага ПНБ арганізуе імпрэзы пад дэвізам «Польскі злоты – моцная польская эканоміка».
PAP/Leszek Szymański

Польская нацыянальная валюта – злоты адзначае стагодзьдзе
Польскі нацыянальны банк сьвяткуе 100-годдзе польскага злотага. У суботу 2 сакавіка нацбанк Польшчы распачынае спэцыяльную праграму мерапрыемстваў, прысьвечаных гадавіне.
Закон аб наданьні злотаму статусу польскай нацыянальнай валюты быў падпісаны 28 лютага 1919 года. Хоць злоты як сродак плацяжу ўвайшоў у абарот пазьней, у 1924 годзе, то менавіта 1919 лічыцца выключным, паколькі ён зьвязаны з прысваеньнем польскай валюце афіцыйнай назвы.
У сувязі з 100-й гадавінай польскага злотага ПНБ арганізуе імпрэзы пад дэвізам «Польскі злоты – гэта моцная польская эканоміка». У праграму сьвяточных мерапрыемстваў уключаныя сямейны пікнік ва ўнутраным двары будынка нацыянальнага банка.
У юбілейнай праграме заплянаваныя конкурсы з узнагародамі, канцэрты і асьветніцкія паказы мультфільмаў для малых. З нагоды стагодзьдзя злотага варшаўскі кандытары выпеклі агромністы торт.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт