Інцыдэнт ва Ўроцлаве: 500 эўра штрафу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.06.2012 12:08
Уроцлаўскі суд прыгаварыў расейскіх хуліганаў, якія прымалі ўдзел у бойцы ў пятніцу пасьля матча Расея-Чэхія.
Уроцлаўскі суд прыгаварыў расейскіх хуліганаў, якія прымалі ўдзел у бойцы ў пятніцу пасьля матча Расея-Чэхія, паведамляе з Уроцлава карэспандэнт Польскага радыё. Як паведамлялася, псэўдабалельшчыкі пабілі працаўнікоў аховы й сьцюарда UEFA.
Суд забараніў хуліганам – мужчыне й жанчыне – прысутнічаць на масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Польшчы на працягу двух гадоў. Акрамя таго, кожны зь іх павінен на працягу чатырых дзён заплаціць 2 тыс. злотых штрафа (каля 500 эўра).
вс