Logo Polskiego Radia
Print

Паважаны апазыцыянэр аказаўся агентам спэцслужбаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.06.2012 15:44
Маёр Марыян Пэнкальскі на працягу 20 гадоў друкаваў кнігі пра антыкамуністычны супраціў.

Фота:
Фота: PAP/Andrzej Rybczyński

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці спыніў супрацоўніцтва з выдавецтвам “Рытм”, якое распачало сваю дзейнасьць яшчэ ў падпольлі ў часы камунізму. Стваральнік выдавецтва, шанаваны апазыцыянэр Марыян Катарскі, аказаўся насамрэч маёрам камуністычных спэцслужбаў Марыянам Пэнкальскім – піша газэта „Rzeczpospolita”.

Засакрэчаны агент Службы бясьпекі пасьля падзеньня камунізму спакойна зарэгістраваў сваё выдавецтва. Марыяна Катарсакага паважалі настолькі, што даверылі яго фірме выдаць першую кнігу Леха Валэнсы “Дарога надзеі”. Сярод кніг, якія яго фірма надрукавала на працягу 20 гадоў, былі й выданьні, прысьвечаныя гісторыі антыкамуністычнага супраціву.

У 70-я й 80-я гады камуністычныя спэцслужбы уводзілі ў апазыцыйныя колы сваіх агентаў пад відам грамадзкіх актывістаў і нават ксяндзоў. Былыя дзеячы антыкамуністычнай апазыцыі будуць патрабаваць, каб маёра Пэнкальскага-Катарсакга пазбавілі ўсіх узнагародаў і прэміяў, якія ён атрымаў у якасьці апазыцыянэра.

„Rzeczpospolita”/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт