Logo Polskiego Radia
Print

EURO-2012: падсумаваньне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2012 19:01
Украінскія праваахоўныя ворганы паведамілі, што Чэмпіянат Эўропы па футболе прайшоў спакойна.

Галоўнай праблемай былі кішэнныя крадзежы й ілжывыя трывогі аб падкладзеных бомбах. Падчас чэмпіянату ў дні матчаў за парадкам сачыла больш за 20 тыс. супрацоўнікаў. Паводле МУС Украіны, замежныя заўзятары ня зьдзейсьнілі ані воднага злачынства, толькі складзена 15 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях. У міліцыю іншаземцы зьвярнуліся амаль 300 разоў, перш за ўсё па дапамогу, зьвязаную з крадзежамі, нападамі ды хуліганскімі актамі з боку украінцаў. Большасьць справаў удалося высьвятліць.
Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, не было ніякага сур’ёзнага пазаштатнага здарэньня. У праваахоўныя ворганы паступіла 17 ілжывых паведамленьняў пра нібыта падкладзеную бомбу на спартыўных аб’ектах і адно паведамленьне аб нібыта захопе самалёта.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт