Logo Polskiego Radia
Print

Краўчанка: Дзяржава гатовая выкупіць “Малую падарожную кніжыцу”

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 07.08.2012 13:13
  • Малая падарожная кніжыца.mp3
Спонсар знайшоўся за ноч. Яшчэ ўчора экс-міністар замежных спраў заклікаў да ініцыятывы грамадзкасьць.

/

У панядзелак былы міністар замежных справаў Беларусь Пятро Краўчанка заклікаў пачаць збор сродкаў дзеля вяртаньня беларусам “Малой падарожнай кніжыцыі” Францішка Скарыны. Унікальнае выданьне, паводле Краўчанкі, знаходзіцца ў аднаго зь менскіх мільянэраў і можа каштаваць ад 200 да 500 тысяч даляраў.

Калі Польскае радыё зьвярнулася да экс-міністра з пытаньнем - хто будзе непасрэдна каардынаваць збор грошай і якім чынам можа спрычыніцца да шляхетнай справы - Пятро Краўчанка нечакана прызнаўся, што ўчорашні заклік больш неактуальны.

П. Краўчанка: Справа ў тым, што сытуацыя памянялася. Дзяржава, быццам бы, ужо знайшла грошы. Хутчэй за ўсё самаарганізацыя грамадзтва ўжо непатрэбная. Заўтра ў “Комсольской правде” будзе інфармацыя на гэты конт.

Распавядаць падрабязнасьці Пятро Краўчанка адмовіўся.

«Малую падарожную кніжыцу» Францішак Скарына выдаў у Вільні ў 1522 г. для тых, хто па роду сваёй дзейнасьці шмат часу праводзіў у дарозе. Яна ўключае «Псалтыр», «Часасловец», 8 акафістаў і 10 канонаў, «Шасьцідневец», Саборнік са «Сьвятцамі» і «Пасхаліяй».

дг

У далучаным гукавым файле поўная вэрсія праграмы.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт