У Лібіі забіты амбасадар ЗША (пашырана)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.09.2012 15:27
Амбасадар ЗША Д.К.Стывэнс загінуў учора вечарам падчас нападу на амэрыканскае консульства ў лібійскім горадзе Бэнгазі.
Амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі Джон Крыстафэр Стывэнс загінуў учора вечарам падчас нападу на амэрыканскае консульства ў лібійскім горадзе Бэнгазі. Інфармацыю пацьвердзілі ўлады Лібіі. У выніку забойства загінулі ў суме чацьвёра грамадзянаў ЗША.
Злачынны інцыдэнт здарыўся ўчора вечарам. Разьюшаны натоўп мусульманаў напаў на консульства пасьля таго, як у інтэрнэце зьявіўся нізкабюджэтны фільм, у якім абражаны – паводле мусульман – прарок Магамэт. Паводле сьведкаў, узброеная група страляла па консульстве з аўтаматычнай зброі й гранатамётаў. Амэрыканскія ахоўнікі пачалі адстрэльвацца, але нападаючых было больш. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, амбасадар ЗША памёр ад удушша.
Прэзыдэнт Барак Абама ў вострых словах асудзіў забойства дыплямата ды іншых амэрыканцаў. Вашынгтон эвакуюе свой консульскі пэрсанал з Бэнгазі й зачыняе консульства.
Тым часам агенцтва “Associated Press” паведаміла, што ізраільскі рэжысёр, які жыве ў Каліфорніі й які зьняў фільм пра прарока Магамэта, скрываецца ад помсты.
вс