Logo Polskiego Radia
Print

Варшава чакае “Boeing 787 Dreamliner” (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.11.2012 17:21
У бліжэйшы чацьвер у варшаўскім аэрапорце прызямліцца першы з васьмі замоўленых самалётаў “Boeing 787 Dreamliner”.

фота:tanieloty.pl
фота:tanieloty.pl

Самалёты заказала польская авіякампанія LOT. Дарэчы, LOT зьяўляецца першымі ў Эўропе авіялініямі, якія замовілі гэтыя сучасныя авіяляйнэры, паведамляе газэта “Rzeczpospolita”.
“Boeing 787” чакаюць у Варшаве ня толькі супрацоўнікі польскай авіякампаніі ды польскія аматары авіяцыі, але таксама прыхільнікі гэтага самалёта ў Эўропе. У інтэрнэце яны аб’ядноўваюцца ў групы й купляюць білеты на эўрапейскія трасы LOT, на якіх будзе лётаць “Dreamliner”. Хоць новы самалёт прызначаны на далёкія трасы, то спачатку будзе абслугоўваць кароткія й сярэднія эўрапейскія. Па-першае, каб да самалёту прызвычаіўся экіпаж і бортпэрсанал, а па-другое, гэта таксама маркетынгавы ход: паказаць, што LOT – гэта сучасная авіякампанія, якая надзвычай хутка разьвіваецца. Дарэчы, так паступаюць таксама іншыя авіякампаніі.
Ва ўсіх авіякампаніях, які купілі “Boeing 787 Dreamliner”, створаны спэцыяльныя брыгады для абслугоўваньня авіяляйнэра, гэтак званыя “elite fleet”. І іх склад увайшлі найлепшыя бортправаднікі. Дарэчы, цэны на білеты на трасы, на якіх будзе лётаць новы “Boeing”, вышэйшыя ў параўнаньні з менш сучаснымі самалётамі “Boeing 767”, якія, дарэчы, неўзабаве будуць поўнасьцю выведзеныя з авіяпарка LOT.
“Rzeczpospolita” нагадвае, што ў 2005 годзе LOT выбіраў новыя самалёты. Эўрапейскія палітыкі ды лёбі націскалі, каб польская авіякампанія купіла эўрапейскія самалёты “Airbus”. Аднак палякі вырашылі купіць амэрыканскія самалёты, бо былі зьвязаныя з гэтай кампаніяй, паколькі большасьць самалётаў авіяпарку складалі менавіта ляйнэры “Boeing”. Дарэчы, новыя самалёты, якія лічацца самымі сучаснымі ў сьвеце, паступяць у Польшчу з двухгадовым спазьненьнем, паведамляе газэта “Rzeczpospolita”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт