Logo Polskiego Radia
Print

Выбіраюць улады СПБ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.11.2012 06:00
Анжаліка Арэхва да апошняй хвіліны задумвалася пра тое, ці кандыдаваць.
Архіўнае фота. На здымку Анжаліка Борыс. 2011 годАрхіўнае фота. На здымку Анжаліка Борыс. 2011 годfoto: radyjo.net

/

Хто стане новым кіраўніком непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі? Аб гэтым вырашыць сёньняшні зьезд арганізацыі.

Больш за 200 дэлегатаў будуць выбіраць новыя ўлады саюзу ў Горадні ды вызначаць пляны арганізацыі на будучыню.

Анжаліка Арэхва, якая кіруе СПБ, яшчэ ўчора заяўляла, што пакуль ня вырашыла: будзе кандыдаваць на пасаду старшыні, ці не. „Ёсьць шмат людзей, якія маглі б годна выконваць функцыю старшыні", - сказала Арэхва.

Саюза палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Арэхвай афіцыйна не зарэгістраваны, і гэта сур’ёзна ўскладняе працу польскай арганізацыі. У 2005 годзе беларускія ўлады не прызналі кангрэсу СПБ, на якім Анжаліка Борыс была абраная старшынёй польскай арганізацыі. У выніку, прайшоў другі кангрэс санкцыянаваны ўладамі ў Менску. З гэтага часу ў Беларусі дзейнічаюць два СПБ. Адзін падтрымлівае Польшча. Другі - прызнаюць беларускія ўлады.

Сёньня праходзіць зьезд гэтага першага.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт