Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі балет выступіць у Варшаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.11.2012 17:24
Беларускія артысты выступяць на сцэне Вялікага Тэатру – Нацыянальнай Опэры Рэспублікі Польшча.

Teatr
Teatr Wielki w Warszawie foto:Wikipedia

3 сьнежня, у панядзелак, у Варшаве выступіць Нацыянальны Акадэмічны Вялікі Тэатар Опэры й Балета Рэспублікі Беларусь. Беларускія артысты выступяць толькі раз на галоўнай сцэне краіны – у Вялікім Тэатры – Нацыянальнай Опэры. Беларускія танцоры прадставяць публіцы балет “Анюта” паводле апавяданьня “Анюта на шыі” Антона Чэхава, сказаў Беларускай службе дарадчык пасольства Беларусі ў Польшчы, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Эдуард Швайко.
Падрыхтоўка да выступленьня працягвалася больш за тры месяцы, з польскага боку ў ёй прымаў генэральны дырэктар Вялікага Тэатру - Нацыянальнай Опэры Вальдэмар Дамброўскі.
Аўтарам харэаграфіі й рэжысёрам зьяўляецца Народны артыст Савецкага Саюзу Ўладзімір Васільеў, а дырыжорам – Заслужаны артыст Украіны, галоўны дырыжор Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага Тэатру Опэры й Балета Рэспублікі Беларусь Віктар Плоскіна. На пастаноўку засталося яшчэ каля 100 білетаў.


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт