Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі балет сёньня выступіць у Варшаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2012 04:12
  • балет.mp3
Сёньня ў Варшаве выступіць Нацыянальны Акадэмічны Вялікі Тэатар Опэры й Балета Рэспублікі Беларусь.

Сёньня, 3 сьнежня, у Варшаве выступіць Нацыянальны Акадэмічны Вялікі Тэатар Опэры й Балета Рэспублікі Беларусь. Беларускія артысты выступяць толькі раз на галоўнай сцэне краіны – у Вялікім Тэатры – Нацыянальнай Опэры. Танцоры прадставяць публіцы балет “Анюта” паводле апавяданьня “Анюта на шыі” Антона Чэхава.

Аўтарам харэаграфіі й рэжысёрам зьяўляецца Народны артыст Савецкага Саюзу Ўладзімір Васільеў, а дырыжорам – Заслужаны артыст Украіны, галоўны дырыжор Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага Тэатру Опэры й Балета Рэспублікі Беларусь Віктар Плоскіна.

Падрыхтоўка да выступленьня працягвалася больш за тры месяцы, сказаў нам саветнік пасольства Беларусі ў Польшчы, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Эдуард Швайко. Зь ім размаўляў Валеры Саўко.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт