ЦВК ініцыюе зьмену выбарчага заканадаўства
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.12.2012 15:17
Сярод прапановаў - выключэньне магчымасьці байкоту выбараў за кошт дзяржаўных сродкаў.
Прапановы датычацца пашырэньня магчымасьцяў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты й вядзеньня перадвыбарчай агітацыі, і выключаюць пры гэтым магчымасьць агітацыі за байкот выбараў за кошт дзяржаўных сродкаў.
У прыватнасьці прапануецца прадаставіць магчымасьць вылучаць кандыдатаў у дэпутаты парлямэнта рэспубліканскім грамадзкім аб'яднаньням колькасьцю 1 тыс. чалавек.
Таксама прапануецца пашырыць магчымасьці для вядзеньня перадвыбарнай агітацыі. У прыватнасьці, гаворка ідзе аб павелічэньні памераў асабістых выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты й прэзыдэнты, аб магчымасьці адкрыцьця асабістага фінансавага фонду ўжо для кандыдата ў дэпутаты мясцовага ўзроўню.
Прапануецца адмовіцца ад радыёдэбатаў, пакінуўшы толькі тэледэбаты, адмовіцца ад прадастаўленьня сродкаў для вырабу ўлётак кандыдатаў.
Прапануецца выключыць паняцьце байкоту выбараў. "Гэта значыць, тое, што зьяўляецца байкотам выбараў, адназначна ўжо не нележыць да перадвыбарнай агітацыі", - сказала кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна патлумачыла, што "байкот, як такой, не забаронены й не забараняецца. Проста гэта нельга будзе рабіць за сродкі дзяржавы".
паводле Інтэрфаксу/ав