Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына абмяжоўвае кантакты з Сырыяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.12.2012 18:58
У лістападзе немцы прызналі сырыйскую Нацыянальную кааліцыю.
pl.wikipedia.orgpl.wikipedia.org

pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org

МЗС Нямеччыны абвясьціў аб высылцы чатырох сырыйскіх дыпляматаў. Яны павінны пакінуць тэрыторыю Нямеччыны да чацьвярга.

Міністар Гіда Вэстэрвэле заявіў, што гэта выразны сыгнал аб зьвядзеньні дыпляматычных адносінаў з рэжымам Башара Аль-Асада да абсалютнага мінімуму.

Нямеччына разьлічвае на тое, што сырыйская апазыцыя будзе замацоўвацца ды хутка будзе ў стане кіраваць краінай.

У сярэдзіне лістапада, міністэрства замежных спраў Нямеччыны выказала падтрымку сырыйскай Нацыянальнай кааліцыі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі апазыцыі.

Таксама Францыя й Вялікабрытанія прызналі кааліцыю ў якасьці адзінага законнага прадстаўніка сырыйцаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт