Logo Polskiego Radia
Print

Віфліемскі агонь дастаўлены ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.12.2012 19:06
У Эўропе агонь перадаецца паводле эстафеты, беларускія скаўты атрымліваюць полымя ад сваіх польскіх аднагодкаў.

Сёньня ў Польшчу прыбыў Віфлеемскі агонь - сымбаль сьвету, міру й любові. Ён ужо ня першы год прыяжджае ў Польшчу. У гэтым годзе славацкія скаўты традыцыйна перадалі полымя польскім калегам на мяжы. Затым Віфлеемскі агонь развозіцца па ўсёй краіне ў касьцёлы, дзіцячыя дамы, бальніцы ды дзяржаўныя ўстановы. У сваю чаргу беларускія скаўты атрымліваюць полымя ад сваіх польскіх аднагодкаў: так, летась агонь перадалі на КПП у Кузьніцы Беластоцкай.
Агонь міру пастаянна гарыць у Віфлееме, у храме, узьведзеным на месцы нараджэньня Ісуса Хрыста. У Эўропу з Віфліема яго прывозяць самалётам аўстрыйскія скаўты, а зь Вены ён падарожнічае з рук у рукі па ўсёй Эўропе. Традыцыя запальваць калядныя сьвечкі ад Віфліемскага агню нарадзілася з бласлаўленьня Папы Рымскага Яна Паўла II больш за дваццаць гадоў таму.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт