Logo Polskiego Radia
Print

В.Пуцін закрануў пытаньне польскага Ту-154

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2012 17:41
Паводле Пуціна, расейскі бок зацікаўлены ў высьвятленьні ўсіх пытаньняў, адказу на якіх шукаюць як палякі, так і расейцы.

Уладзімір Пуцін заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, што пазнаёміцца з тэмай выдачы абломкаў польскага самалёту Ту-154М, які ў красавіку 2010 года разьбіўся пад Смаленскам. Выдачы абломкаў патрабуе польскі бок, расейцы ж сьцьвярджаюць, што гэта немагчыма зрабіць да канца завяршэньня сьледзтва.
Прэзыдэнт Расеі сказаў, што не валодае дакладнай інфармацыяй наконт працэдуры выдачы абломкаў, але паабяцаў зь ёй пазнаёміцца. Пры гэтым расейскі лідар дадаў, што нельга палітызаваць гэтае пытаньне. Паводле Пуціна, яго краіна зацікаўленая ў высьвятленьні прычын авіякатастрофы пад Смаленскам. Ён нагадаў, што экіпаж Ту-154 ведаў пра дрэнныя мэтэаралягічныя ўмовы падчас прызямленьня, аднак нягледзячы на гэта вырашыў пасадзіць машыну. Паводле Пуціна, расейскі бок зацікаўлены ў высьвятленьні ўсіх пытаньняў, адказу на якіх шукаюць як палякі, так і расейцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт