Logo Polskiego Radia
Print

Пажыцьцёвае зьняволеньне для забойцы Гангадзэ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.01.2013 16:56
Сям’я й юрысты: заказчыка забойства ня вызначылі.

Забойца журналіста Георгія Гангадзэ - Аляксей Пукач прысуджаны Кіеўскім судом да пажыцьцёвага зьняволеньня. Тым часам сям’я й адвакаты забітага сьцьвярджаюць, што цягам расьсьледаваньня й так не ўдалося вызначаць заказчыка забойства.

Паводле Генпракуратуры, былы генэрал міліцыі Аляксей Пукач прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і злоўжываньні імі ў дачыненьні да Георгія Гангадзэ, якога ён забіў 17 верасьня 2000 году.

Паводле асуджанага, забойства было даручанае міністрам унутраных справаў Юрыем Краўчанкам. Дарэчы, 8 гадоў таму гэты міністар скончыў жыцьцё самагубствам, напярэдадні дня сваіх паказаньняў па справе аб забойстве журналіста.

Адвакаты й сям’я Гангадзэ мяркуюць, што за забойствам стаялі чыноўнікі вышэйшай улады, уключаючы тагачаснага прэзыдэнта Леаніда Кучму.

Георгій Гангадзэ быў заснавальнікам незалежнага партала „Ўкраінская праўда”. Ён займаўся сьледчай журналістыкай, а быў забіты восеньню 2000 году. Пазьней адзін зь целаахоўнікаў тагачаснага прэзыдэнта агучыў стужку, на якой голас, падобны на голас Кучмы, даручаў забойства журналіста.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт