Logo Polskiego Radia
Print

У сядзібе Мінюсту створаць Музэй антысавецкай партызанкі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 01.03.2013 11:57
Ад 1945 году там дзейнічала “катавальня Службы бясьпекі”.

PAP/Leszek
PAP/Leszek Szymański

У сядзібе польскага Міністэрства юстыцыі ў Варшаве пабудуюць Музэй антысавецкай партызанкі. Экспазыцыя разьмесьціцца ў падвале міністэрства, дзе ад 1945 году дзейнічаў арышт тагачаснага Міністэрства грамадзкай бясьпекі больш вядомы як “катавальня Службы бясьпекі”. У падвале міністэрства ў пасьляваенныя гады ўтрымлівалі й катавалі герояў антысавецкага супраціву, якія й пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны працягвалі змагацца за поўнае вызваленьне Польшчы ад акупантаў.

1 сакавіка ў Польшчы ўстаноўленае днём іх памяці – Днём выклятых жаўнераў. Доўгі час памяць пра іх была тэмай табу, але ў 2010 годзе прэзыдэнт Лех Качыньскі афіцыйна абвесьціў першы дзень вясны Днём выклятых жаўнераў.

Дзякуючы рашэньню міністра юстыцыі Яраслава Говіна, падвалы былой турмы былі адрамантаваныя. Ствараецца канцэпцыя будучага музэя. Учора яго памяшканьне наведаў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.

- Польшча застаецца адной зь нешматлікіх краін, дзе да гэтай пары няма месца памяці пра камуністычныя злачынствы. Я вельмі хачу, каб гэта зьмянілася, - сказаў польскі лідар.

Для наведнікаў новы музэй адчыніць дзьверы 1 сакавіка 2015 году.

Таксама ўчора Браніслаў Камароўскі ўпершыню ўручыў Ордэны Крыжа Незалежнасьці васямнаццаці вэтэранам антысавецкай партызанкі 1939-1956 гадоў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт