Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Уга Чавэс

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 05.03.2013 23:00
Інфармацыю афіцыйна пацьвердзіў віцэ-прэзыдэнт Венэсуэлы Нікалас Мадура.

Уга
Уга Чавэс сябраваў з Аляксандрам Лукашэнка і двойчы наведваў Беларусь.

Уга Чавэс працяглы час хварэў ракам, ён перанёс некалькі складаных апэрацый і тэрапій, аднак стан яго здароўя доўгі час не папраўляўся. Апошні раз лідара Вэнэсуэлы бачылі публічна некалькі тыдняў таму.

Праблемы са здароўем у Чавэса пачаліся летам 2011 года. Ён перанёс апэрацыю па выдаленьні ракавай пухліны, але пасьля паўсталі ўскладненьні, і яму давялося яшчэ некалькі разоў наведваць Гавану для лячэньня. У чарговы раз Чавэс адправіўся на Кубу пасля свайго пераабраньня, у кастрычніку мінулага года.

Уга Чавэс кіраваў Венэсуэлай зь лютага 1999 году. Пасьля прыходу да ўлады ён нацыяналізаваў нафтаздабываючую прамысловасьць і за атрыманыя грошы шчодра пашыраў сацыяльную палітыку дзяржавы. Апанэнты Чавэса сьцьвярджаюць, што ён зьнішчыў эканоміку краіны ўзамен за падтрымку бедных слаёў грамадзтва. Чавэс быў вядомы сваёй антыамэрыканскай пазыцыяй. Яму было 58 год.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт