Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты ўжо прыехалі аплакваць Чавэса

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2013 17:26
У Каракас прыбылі, між іншым, лідары Аргентыны, Уругвая й Балівіі.
www.popdecay.com

У Вэнэсуэле пачалася падрыхтоўка да пахаваньня Ўга Чавэса. Прэзыдэнт будзе пахаваны ў бліжэйшую пятніцу. У цырымоніі прымуць удзел як мінімум 10 кіраўнікоў дзяржаў.

Сёньня а 8.00 раніцы па мясцовым часе па ўсёй Вэнэсуэле прагрымеў 21 гарматны залп у гонар Уга Чавэса. Гарматныя стрэлы будуць гучаць кожную гадзіну ажно да заканчэньня жалобнай цырымоніі ў пятніцу.

Міністар абароны Вэнэсуэлы адмірал Дыега Малера сказаў, што падчас цырымоніі прагучаць не пахавальныя маршы, але любімыя песьні памерлага прэзыдэнта. Усе жыхары краіны, якія захочуць удзельнічаць у цырымоніі, будуць адпушчаныя зь месца працы.

Тым часам у Каракас ужо пачалі прыяжджаць палітыкі, якія прымуць удзел у пахаваньні Чавэса. Першымі прыбылі прэзыдэнты Аргентыны, Уругвая й Балівіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт