Logo Polskiego Radia
Print

Выпрабаваньні Боінга 787 закончыліся посьпехам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.03.2013 16:45
Калі й пасьля другога палёту ўсё будзе добра, машыны вернуцца ў эксплюатацыю.

/

Посьпехам завяршыліся праведзеныя ў ЗША авіявыпрабаваньні Боінга 787 Dreamliner, - паведамілі прадстаўнікі вытворцы машыны, канцэрну Боінг.

Са студзеня палёты ўсіх гэтых самалётаў былі прыпынены з-за праблемаў з батарэямі.

Боінг 787 праходзіў тэставаньне ў раёне гораду Сіетл у штаце Вашынгтон. Пасьля дзьвюх гадзінаў у паветры, машына прызямлілася безь ніякіх перашкодаў. Гэта вельмі станоўчая навіна для кампаніі Боінг, якая з-за прастою самалётаў страчвае каля 50 млн. даляраў у тыдзень.

Раней экспэрты абсталявалі акумулятары дадатковай ізаляцыяй. У бліжэйшыя дні адбудзецца другі выпрабавальны палёт. Калі й гэтым разам усё будзе добра, 50 самалётаў Боінг 787, у тым ліку таксама тыя, якія купілі польскія авіялініі LOT, вернуцца ў эксплюатацыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт