Logo Polskiego Radia
Print

Любліншчына - будучы цэнтар вуглездабычы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.04.2013 16:10
У будучыні палякі будуць здабываць вугаль амаль на мяжы зь Беларусяй, - пераконвае А. Арэндарскі.

Нацыянальная эканамічная палата хоча прасоўваць Люблінскі рэгіён па здабычы вугалю. Такую прапанову падчас сустрэчы ў Любліне з прадстаўнікамі тамтэйшых муніцыпальных уладаў зрабіў старшыня палаты.

Анджэй Арэндарскі лічыць, што пакуль на Любліншчыне ўзьнікаюць вугальныя шахты, трэба правесьці падрабязную праверку патэнцыялу мясцовых радовішчаў сыравіны.

Анджэй Арэндарскі: Палякі наогул ня ведаюць пра шмат мясцовых радовішчаў. Яны чулі пра шахту „Багданка” ля Любліна, але ўжо пра радовішчы ля Хэлма (таксама ў Люблінскім ваяводзтве), яны ня ведаюць. Таму пра гэта трэба гаварыць. У будучыні, у сувязі з попытам на высокаякасны вугаль, горназдабываючая прамысловасьць у Польшчы, прынамсі частковапераедзе на Любліншчыну. У гэтай справе сумневаў няма.

Паводле старшыні Нацыянальнай эканамічнай палатай, рашэньні аб будаўніцтве шахтаў павінны быць прынятыя цягам бліжэйшых 2-3 гадоў. Перад гэтым будуць праведзеныя пробныя сьвідраваньні.

Анджэй Арэндарскі нагадаў, што Польшчы не хапае электраэнэргіі, крыніцай якой у бліжэйшыя гады можа быць толькі высокаякасны вугаль.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт