Рэжым у Сырыі бамбіць мірнае насельніцтва
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.04.2013 18:04
„Human Rights Watch”: войска выкарыстоўвае касэтныя бомбы й балістычныя ракеты.
Сирія
Паводле жудаснай справаздачы пра вайну ў Сырыі, апублікаванай арганізацыяй „Human Rights Watch”, урадавыя Ваенна-паветраныя сілы мэтанакіравана бамбяць мірнае насельніцтва краіны. У дакладзе гаворыцца пра тое, што ў выніку аднаго такога налёта гінуць дзясяткі невінаватых людзей. Паводле дадзеных „Human Rights Watch”, сырыйскія налёты - гэта ваенныя злачынствы.
Вельмі крывавая й жорсткая грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца ўжо больш за два гады. Назіральнікі арганізацыі правялі ў Сырыі некалькі месяцаў. Яны зафіксавалі каля 60 налётаў на гарады на поўначы Сырыі, у асноўным у Алепа. Паводле назiральнікаў, сырыйскі рэжым выкарыстоўвае супраць мірнага насельніцтва касэтныя бомбы ды нават балістычныя ракеты.
ААН лічыць, што канфлікт у Сырыі паглынуў жыцьці як мінімум 70 тысяч чалавек. Сырыйскія праваабаронцы кажуць пра 120 тысяч сьмяротных ахвяраў.
аз