Logo Polskiego Radia
Print

Адмяніць чэмпіянат у Беларусі!

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2013 17:43
Гэтым разам М. Мігальскі зьвяртаецца да польскага Міністэрства спорту.
www.gover.pl

Дэпутаты Эўрапарлямэнта зноў заклікаюць забраць у Беларусі права на агранізацыю Чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе. Эўрадэпутат Марэк Мігальскі накіраваў у гэтай справе адмысловы ліст да польскага міністра спорту. У дакумэнце ён заклікае міністра Яанну Муху аказаць ціск на польскіх дзеячаў, якія прымуць удзел у травеньскім Кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакея ў Стакгольме.

Паводле Марэка Мігальскага, гэта апошні шанец, каб забраць у беларускага дыктатара гэтую міжнародную спартыўную падзею.

Марэк Мігальскі: Калі нейкая краіна павінна змагацца за правы для беларусаў, то гэта менавіта Польшча. Мы заангажаваныя ў гэта ў палітычным пляне. Бачны таксама нейкі грамадзкі прэсінг. Польскае грамадзтва салідарнае зь беларускім грамадзтвам. Цяпер прыйшоў час на дзеячаў спорту ды ўсіх, хто будзе вырашаць пра тое, ці Чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014 годзе адбудзецца ў Беларусі, ці не.

- пераконвае Марэк Мігальскі.

Эўрадэпутат лічыць, што міжнародная супольнасьць не павінна згаджацца на арганізаваньне Чэмпіянату сьвету ў Беларусі. Ён нагадвае, што ў Беларусі ёсьць палітычныя зьняволеныя, а грамадзтва падвяргаецца рэпрэсіям.

Кампанію супраць Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі ў 2014 годзе ініцыявалі ў мінулым годзе Марэк Мігальскі й двухразовы чэмпіён сьвету па хакеі, славацкі эўрадэпутат Пэтэр Страсны.

Заклікі пазбавіць Беларусь права на правядзеньне Чэмпіянату сьвету зьявіліся пасьля жорсткага разгону дэманстрацыі апазыцыі, да якіх дайшло ў Менску пасьля выбараў 19 сьнежня 2010.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт