Сёньня Сусьветны дзень кнігі й аўтарскіх правоў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.04.2013 11:22
Сьвята было заснавана ў 1995 годзе ЮНЭСКА як штогадовае, з мэтаю папулярызацыі чытаньня, выдавецтва й аховы аўтарскіх правоў.
fot. Polskie Radio
Ідэя нарадзілася ў Каталёніі. Там 23 красавіка адзначаецца нацыянальнае сьвята – дзень апекуна Каталёніі, сьвятога Юрыя. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень жанчынам дораць чырвоныя ружы, якія сымбалізуюць кроў цмока, якога забіў сьвяты. З часам жанчыны пачалі адудзячвацца мужчыным, дорачы ім кнігі.
23 красавік гэта таксама сымбалічная дата для сусьветнай літаратуры. У гэты дзень у 1616 годзе памерлі Мігель Сэрвантэс, Уільям Шэкспір, Інка Гарсілас де ла Вэга ды іншыя выбітныя пісьменьнікі.
У Гішпаніі дзень кнігі зьяўляецца афіцыйным з 1930 году. З 1964 гэтую традыцыю шануюць ва ўсіх гішпанамоўным краінах. Цяпер Сусьветны дзень кнігі й аўтарскіх правоў сьвяткуецца ва ўсім сьвеце.
kulturalna.warszawa.pl/ав