Logo Polskiego Radia
Print

Аварыя на Міжнароднай касьмічнай станцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2013 11:19
З сыстэмы ахалоджваньня выцякае аміяк.

NASA запэўнівае, што праблема будзе ліквідавана, і што астранаўтам нічога не пагражае.

Учора экіпаж заўважыў белыя аблокі аміяку, якія выцякалі з сыстэмы ахалоджваньня энэргасыстэмы. З часам выцек павялічваўся. Пасьля аналізу дадзеных са станцыі й здымкаў, зробленых экіпажам, экспэрты NASA сьцьвердзілі, што аварыя несур’ёзная.

“Станцыя працуе нармальна, а астранаўтам нічога не пагражае”, - гаворыцца ў паведамленьні касьмічнага агенцтва. Пры гэтым інфармуецца, што для рамонту трэба будзе выключыць частку станцыі на 48 гадзін.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт