Бел-чырвона-белы сьцяг на Шуманаўскім парадзе (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.05.2013 13:42
У Шуманаўскім парадзе прынялі ўдзел беларусы. У цэнтры Варшавы залуналі бел-чырвона-белыя сьцягі.
Шуманаўскі парад арганізуецца штогод прыхільнікамі Эўразьвязу. Парад ладзіцца з 1999 году Польскім фондам імя Робэрта Шумана.
У цэнтры Варшавы прайшоў Шуманаўскі парад, які стаў завяршальным і галоўным пунктам ХХ Польскіх эўрапейскіх сустрэч. Каляровы, вясёлы, з музыкай, танцамі й песьнямі парад ужо 14 раз прайшоў вуліцамі польскай сталіцы. Арганізатары адзначаюць,што гэта беспрэцэдэнтная падзея ў Эўропе, поўная неспадзяванак і спантаннасьці.
Удзельнікі завершылі свой марш каля Шуманаўскага мястэчка, дзе адбыўся вулічны фэст, які папулярызуе ідэю аб’яднанай Эўропы ў цэнтры Варшавы. У больш як 30 намётах арганізаваныя конкурсы, мастацкія выступы, сустрэчы з экспэртамі, у гэтым з эўрадэпутатамі.
Традыцыйна ў мерапрыемстве ўдзел прынялі беларусы.
А. Міхнавец: Мы прыйшлі паказаць, што Беларусь таксама эўрапейская краіна. Геаграфічна мы знаходзімся ў Эўропе, але фактычна беларусы да яе не належаць. Мы хочам, каб наш голас пачулі, нас пабачылі й праблема Беларусі не забывалася. Каб Эўропа памятала, што ёсьць краіна, якая змагаецца за сваю незалежнасьць і дэмакратыю. Каб мы не засталіся адны. Без дапамогі, без салідарнасьці мы нічога ня зможам зробіць.