Logo Polskiego Radia
Print

Пратэст на мяжы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.05.2013 16:39
На КПП "Тарэспаль" на польска-беларускай мяжы прайшоў пратэст.
fot. PAP/Monika Kaczyńska

Польскія кіроўцы пратэставалі на КПП “Тарэспаль” на польска-беларускай мяжы. Пратэстоўцы выступаюць супраць высокіх штрафаў за незаконныя перавозкі грузаў празь мяжу.
Людзі патрабавалі выразных правілаў па перавозцы тавараў празь мяжу, асабліва што тычыцца паліва й цыгарэтаў. Кіроўцы таксама патрабуюць, каб штрафы, якія ў апошнія гады рэзка ўзрасьлі, былі нашмат ніжэйшымі.
Некалькі дзён таму на сайце Бяла-Падляскай мытні зьявілася інфармацыя аб тым, што плянуецца прыняць меры, накіраваныя на ліквідацыю камэрцыйнага імпарту паліва з суседніх краін. У ёй гаворыцца, што кантрабанда цыгарэт, сьпіртнога й паліва становіцца сталай крыніцай прыбытку для многіх грамадзян як Польшчы, так і сумежных краін. Такая сытуацыя ня можа быць дапушчальнай, у сувязі з гэтым у бліжэйшы час, магчыма, будуць прыняты абмежавальныя меры, зазначаецца ў паведамленьні мытні.
Зараз штрафы за кантрабанду вагаюцца ў межах ад 170 да 3200 даляраў у пераліку са злотых.


biala24.pl/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт