Logo Polskiego Radia
Print

Шэсьць сьмяротных ахвяраў тарнада ў Тэхасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.05.2013 18:10
Гэта яшчэ не канец, перасьцерагаюць мэтэаролягі.

/

Як мінімум шэсьць сьмяротных ахвяраў, сто параненых і 14 зьніклых бязь зьвестак, - гэта найноўшыя дадзеныя пра тарнада, якое абрынулася на амэрыканскі штат Тэхас.

Моцны вецер, які сарваў дахі, лініі электраперадачы і паламаў дрэвы, цяпер рухаецца ў напрамку Аклахомы.

Усё адбылося ўвечары паводле мясцовага часу ў паўночнай частцы Тэхаса, на захад ад Даласа. Мясцовыя ўлады ацэньваюць, што былі зьнішчаныя як мінімум 120 дамоў.

Пад руінамі разбураных будынкаў, якія прачосваюць выратавальныя каманды, могуць знаходзіцца параненыя асобы. Сьведкі паведамляюць, што апрача парывістага ветру ў Паўночным Тэхасе выпаў даволі буйны град, які таксама нанёс шмат шкодаў.

Мясцовыя метэаралягічныя службы папярэджваюць, што тарнада можа абрынуцца на Тэхас і Аклахому яшчэ раз. У сувязі з гэтым праходзіць эвакуацыя жыхароў раёнаў, якія апынуліся пад пагрозай стыхійнага бедзтва.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт