Logo Polskiego Radia
Print

Аклагома: Расьце колькасьць ахвяр тарнада

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.05.2013 10:48
Амаль сто сьмяротных ахвяр. Палова зь іх - дзеці.

/

Расьце колькасьць ахвяр тарнада ў амэрыканскім стане Аклагома. Прадстаўнікі лякальных мэдычных улад кажуць пра 91 сьмяротную ахвяру. На месцы безупынна трывае выратавальная акцыя.

“Гэты было пекла, апакаліпсіс”, - так пра тарнада кажуць жыхары гораду.

Катаклізм нанёс зьнішчэньні ў пасе шырынёй 2-3 кілямэтры й даўжынёй 30 кілямэтраў. У дадзены момант выратавальная акцыя канцэнтруецца на руінах пачатковай школы, якая амаль зраўняная зь зямлёй. У школу хадзіла амаль 500 дзяцей. Праўдападобна, перад набліжэньнем тарнада частка зь іх была эвакуяваная ў бліжэйшы касьцёл. Ратаўнікі дасталі з руінаў некалькі вучняў.

Афіцыйная лічба памерлых 51, 20 зь іх гэта дзеці. Лякальныя СМІ аднак інфармуюць пра чарговыя 40 цел.

Тэрыторыя кудой прайшло тарнада выглядае як ваенная зона. Тысячы дамоў зраўняныя зь зямлёй. Вецер хуткасьцю больш за 300 кілямэтраў на гадзіну “кідаў” аўтамабілямі на дзясяткі мэтраў. Фрагмэнты зьнішчаных будынкаў знаходзяцца ў адлегласьці нават 100 кілямэтраў ад месца трагедыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт