Чарговая перамога супольнасьці ЛГБТ у ЗША
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.06.2013 18:55
Вярхоўны суд прызнаў, што пазбаўленьне ільготаў геяў і лесьбіянак, якія заключылі шлюб, парушае канстытуцыйны прынцып роўнасьці грамадзян.
Чарговая перамога супольнасьці ЛГБТ у Злучаных Штатах Амэрыкі. Вярхоўны суд гэтай краіны прыняў рашэньне, паводле якога гомасэксуальныя шлюбныя пары павінны мець такія ж фэдэральныя прывілеі, як і гетэрасэксуальныя. Пра гэта з Вашынгтону паведамляе карэспандэнт Польскага радыё.
Вярхоўны суд адмяніў частку артыкулаў у прынятым у 1996 годзе Законе аб шлюбе. Зьмены падтрымала пецярых судзьдзяў, супраць прагаласавалі чатырох. У згаданым законе падатковыя ды іншыя фэдэральныя ільготы распаўсюджваліся толькі на гетэрасэксуальныя сямейныя пары. Большасьць чальцоў Вярхоўнага суда прызнала, што пазбаўленьне ільготаў геяў і лесьбіянак, якія заключылі шлюб, парушае канстытуцыйны прынцып роўнасьці грамадзян.
Рашэньне Вярхоўнага суда датычыць 12-і штатаў, у якіх легалізаваныя аднаполыя шлюбы.
вс