Бразылія: пачаліся Сусьветныя дні моладзі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        24.07.2013 11:55
                    
                                 
                
                
                    Удзельнікі мерапрыемства рыхтуюцца да заўтрашняй  сустрэчы з Папам Рымскім Францішкам.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Бразыліі афіцыйна пачаліся Сусьветныя дні моладзі. Уначы, паводле польскага часу, на вядомым пляжы Капакабана, прайшла ўрачыстая Імша, якая пачала сустрэчу маладых людзей з усяго сьвету.
Ацэньваецца, што ў некалькідзённым мерапрыемстве прымуць удзел каля паўтара мільёна чалавек. У арганізацыі сустрэчы дапамагаюць тысячы добраахвотнікаў, у тым ліку каля 160 палякаў.
Сёньня ўдзельнікі мерапрыемства з усяго сьвету прымуць удзел у катэхізацыі. Папа Рымскі Францішак сустрэнецца зь імі заўтра.
Сёньня пантыфік плянуе наведаць вядомы храм Беззаганнай Маці Божай у Апарэсідзе. Ён сустрэнецца таксама з хворымі ў бальніцы Сьвятога Францішка з Асiзі ў Рыё-дэ-Жанэйра.
аз