Logo Polskiego Radia
Print

Польскае МЗС шукае новага прэс-скратара

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.08.2013 17:31
Паводле непацьверджанай інфармацыі, М. Басацкі будзе ачольваць адно з дыппрадстаўніцтваў Польшчы за мяжой.

/

Польскае МЗС шукае новага прэс-сaкратара. Дзейны прадстаўнік ведамства Марцін Басацкі пацьвердзіў, што празь некалькі тыдняў заканчвае працаваць на гэтай пасадзе.

Сёньня Міністэрства замежных спраў апублікавала на сваім сайце адмысловую аб'яву. Кандыдаты маюць два тыдні, каб унесьці сваю кандыдатуру.

Марцін Басацкі: Мы аб'яўляем конкурс цяпер, каб вылучыць майго пераемніка. Гэта павінен быць чалавек з вопытам працы ў сродках масавай інфармацыі й рэклямнай дзейнасьці. Ён павінен мець шмат часу, каб прысьвяціць яго на працу й службу. Абавязковым зьяўляецца ўстойлівасьць ад стрэсу.

Прэс-сакратар міністэрства замежных спраў - гэта твар ведамства. Менавіта ён вельмі часта паяўляецца ў сродках масавай інфармацыі, нават у крызысных сытуацыях.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, цяперашні прэс-сакратар МЗС будзе ачольваць адно з дыпляматычных прадстаўніцтваў Польшчы за мяжой.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт