Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер патрабуе абвастрэньня барацьбы з хуліганствам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.08.2013 17:21
Заўтра па гэтай справе ён сустрэнецца з кіраўнікамі юстыцыі, МУС і Генпракуратуры.
Donald Tusk: photo - PAPDonald Tusk: photo - PAP

Польскі ўрад разглядае зьмены ў заканадаўстве, у мэтах эфэктыўнага прадухіленьня хуліганства. Заўтра прэм'ер-міністар сустрэнецца па гэтай справе зь міністрамі юстыцыі і ўнутраных спраў, а таксама прадстаўнікамі Генпракуратуры.

„Мы будзем задумоўвацца, якія неадкладныя меры прадпрыняць па прадухіленьні бандытызму, каб барацьба была больш эфэктыўная, чым да гэтай пары”, - сказаў Дональд Туск на прэс-канфэрэнцыі.

Паводле прэм'ера, неабходныя зьмены ў законе, а, перш за ўсё, хуткая зьмена працэдураў, каб асобы, якія ўдзельнічаюць у бойках ці ўжываюць гвалт у дачыненьні да іншых, маглі быць пакараныя неадкладна.

Нагадваем, у нядзельнай бойцы на пляжы ў Гдыні прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў людзей, у тым ліку заўзятары футбольнага клюбу „Рух Жэшаў” і мэксыканскія маракі. Да гэтага часу пад вартай знаходзяцца трое палякаў, а ў распараджэньні паліцыі адзін грамадзянін Мэксыкі. Дваім мужчынам было высунутае абвінавачваньне ў хуліганскім нападзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт